Skarnik
iOS Universel / Education
Гэтая праграма — афіцыйны кліент сайта Skarnik.by.
1. Руска-беларускі слоўнік змяшчае больш за 100 тысяч слоў. За аснову ўзяты акадэмічны слоўнік пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы і П. Глебкі.
2. Беларуска-рускі слоўнік таксама змяшчае больш за 100 тысяч слоў. Гэта «адваротны» слоўнік ад руска-беларускага.
3. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы змяшчае больш за 95 тысяч слоў. Створаны на аснове акадэмічнага выдання пад рэдакцыяй К. Крапівы — пяцітомніка 1977-1984 гг.
Асноўныя магчымасці:
• Хуткі пошук слоў — працуе нават без інтэрнэту дзякуючы поўнаму афлайн доступу да слоўнікаў
• Пастаноўка націску для беларускіх слоў
• Захаванне слоў у абраныя і гісторыя пошуку
• Абмен словамі праз спасылкі
Скарнік дапрацаваны з улікам сучаснай практыкі і ўвесь час абнаўляецца (дадаюцца новыя словы, выпраўляюцца памылкі, недакладнасці і г. д.).
Дзякуем усім за водгукі і прапановы.
Quoi de neuf dans la dernière version ?
- Афлайн доступ (спампаваць слоўнікі можна праз Наладкі)
- Выпраўленні і паляпшэнне стабільнасці